Дзмітрый Сасноўскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 13 чэрвеня 1990

Дата затрымання: 1 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй
  • арт. 359 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча

Вынік суда: 20 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Епіхаў Сяргей

Месца зняволення: ПК № 1

Справы: Справа АГСБ

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Дзмітрыя Уладзіміравіча Сасноўскага асудзілі да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 рублёў) паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 2 арт. 290-4 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 1 арт. 359 (акт тэрарызму ў адносінах да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча [перакваліфікаваны на судовым працэсе з падрыхтоўкі]), ч. 6 арт. 16, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 295ч. 1 арт. 14 і ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.


У Мінскім абласным судзе 19 кастрычніка 2022 года распачаўся суд па справе "Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі", якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Па справе праходзяць адразу пяць чалавек — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак. Агулам іх судзяць па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку, за тэрарызм. Ім інкрымінуюцца тры эпізоды – спроба падрыва вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. 

5 снежня 2022 года былі агучаны прысуды.

Дзмітрый Сасноўскі – адзіны па справе, хто не прызнаў віну па справе. Падчас дачы паказанняў Сасноўскі плакаў і заявіў, што ў злачынства ў дачыненні да Азаронка яго ўцягнулі падчас следчага эксперыменту. Ён таксама заявіў суду, што пасля затрымання каля дома Азаронка да яго "ўжывалі гвалт і катаванні, прымусілі напісаць чыстасардэчнае прызнанне". На першым пасяджэнні, калі суд высвятляў яго асобу, ён заявіў, што хоча адмовіцца ад грамадзянства Беларусі, таму што "не мае дачынення да тэрарызму".

10 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

4 жніўня 2023 г. адбудзецца суд аб змене рэжыму пакарання. Суддзя Аляксандр Тараканаў

Пяць фігурантаў "справы АГСБ" асудзілі на тэрміны ад 13 да 20 гадоў калоніі

Мінскі абласны суд 5 снежня вынес прысуд па "справе Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі", па якой праходзяць адразу пяць чалавек.


Храналогія суда:

 

Першы дзень суда па "справе АГСБ"

Усім фігурантам пагражаюць вялікія тэрміны зняволення.

vadzim_gulevich_0.jpg

 

Другі дзень суда па "справе АГСБ": допыт фігурантаў

35-гадовы Вадзім Гулевіч распавёў, што ў 2020 годзе трапіў на Акрэсціна і там пазнаёміўся з другім абвінавачаным — Кірылам Ашуркам.

sasnouski_9.jpeg

 

Фігурант "справы АГСБ" заявіў пра катаванні і ціск

Сёння судовае следства завяршылася — спрэчкі бакоў прызначылі на 11 лістапада. Справу разглядае сумнавядомы суддзя Сяргей Епіхаў.

 

Суд па "справе АГСБ": Дзмітрыю Сасноўскаму выставілі новае абвінавачванне

Раптоўна ў закрытым рэжыме дапыталі інжынера вайсковай часткі ў Вілейцы і абвясцілі перапынак, каб пракурор падрыхтаваў новае абвінавачванне адзінаму фігуранту, які не прызнаў віну па справе, – Дзмітрыю Сасноўскаму

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»