Аляксандр Кандрацюк

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 кастрычніка 1981

Дата затрымання: 5 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 ліпеня 2023

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Пракурор: Далідовіч

Месца зняволення: ПК № 17

Групы: Лекары, Навукоўцы

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Марыян Хусейн, дэпутатка нарвежскага парламента і нарвежскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Аляксандр Уладзіміравіч Кандрацюк — малодшы навуковы супрацоўнік інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Яго затрымалі пятага верасня 2022 году. Спачатку суд Першамайскага раёна Мінска арыштаваў яго на 13 сутак, а потым яго перазатрымалі паводле арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Пасля гэтага яго абвінавацілі таксама паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу.

Вядома, што ў віну паводле арт. 368 яму ставілася сем эпізодаў.

Мінскі гарадскі суд 17 траўня 2023 года прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць пазбаўленнем волі тэрмінам на тры з паловай гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч. Дзяржабвінаваўца – пракурор Далідовіч.

11 ліпеня 2023 г. у Вярхоўным судзе разглядалася апеляцыйная скарга палітвязня суддзёй Фёдарам Чубкаўцом.

31 жніўня 2023 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

28 ліпеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбывае тэрмін у ПК № 17

У Мінску асудзілі навукоўца і прафсаюзнага актывіста Аляксандра Кандрацюка

Мінскі гарадскі суд 17 траўня 2023 года абвясціў прысуд навуковаму супрацоўніку Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, прафсаюзнаму актывісту Аляксандру Кандрацюку.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»