Кацярына Зарэцкая

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 19 снежня 1978

Дата затрымання: 3 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Кучук Дзіна

Месца зняволення: ПК № 4

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Кацярына Уладзіміраўна Зарэцкая была затрымана на пачатку верасня 2022 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга і сцяга Украіны на фасадзе шматпавярховага дома ў Мінску разам з мужам Вячаславам Панцюшэнкам, а таксама Вольгай Церах, Уладзімірам Лаворам і Дзянісам Варозавым

Яго вінавацілі ў хуліганстве (арт. 339 Крымінальнага кодэксу).

Праз два тыдні пасля іх затрымання Міністэрства ўнутраных справаў прызнала "экстрэмісцкім фармаваннем" канал у дадатку Zello, праз які камунікавалі мінчукі падчас арганізацыі акцыі.

Сярод артыкулаў, якія ў выніку паставілі ў віну палітвязням, не было "злоснага хуліганства", на падставе якога іх затрымалі і змясцілі пад варту. Пяць чалавек абвінавацілі па больш цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1, 3 арт. 361-1 (стварэнне і ўдзел у "экстрэмісцкім фармаванні") і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

У сакавіку 2023 г. стала вядома, што Кацярыну перавялі з СТ № 8 ў мінскі СІЗА-1.

Разгляд справы пачаўся 20 сакавіка 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме. Суддзя Дзіна Кучук 6 красавіка прызначыла мінчукам наступныя тэрміны:

  • Дзянісу Варозаву — пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
  • Вячаславу Панцюшэнку — пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
  • Вользе Церах — пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • Уладзіміру Лавору — чатыры гады і дзевяць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
  • Кацярыне Зарэцкай — пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

19 верасня 2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Кацярыны ў Вярхоўным судзе. Суддзя Мікалай Грынцэвіч, пасяджэнне было закрытае.

Па падліках праваабаронцаў, у пачатку кастрычніка 2023 г. Кацярыну мусілі перавесці з СІЗА ў ПК-4

13 кастрычніка 2023 г. МУС унесла Кацярыну ў "спіс экстрэмістаў". 

Да пяці гадоў калоніі. Асудзілі палітвязняў, якія вывесілі нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны

Супраць іх узбудзілі крымінальную справу за "злоснае хуліганства", але праз два тыдні пасля іх затрымання МУС прызнала "экстрэмісцкім фармаваннем" канал у дадатку Zello, праз які камунікавалі мінчукі пры арганізацыі акцыі. У выніку справу перакваліфікавалі на ч. 3 арт. 361–1 (стварэнне або ўдзел у "экстрэмісцкім фармаванні") і ч. 2 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

"Так званая справа". Што вядома пра затрыманых за вывешванне нацыянальных сцягоў Беларусі і Украіны

У сярэдзіне верасня сілавікі затрымалі пяць мінчукоў за тое, што яны вывесілі вялікія нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны на фасадзе дома па вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску. Супраць іх узбудзілі крымінальную справу за "злоснае хуліганства, здзейсненае групай асобаў" паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і змясцілі ўсіх пад варту ў жодзінскую турму. Але пераслед затрыманых на гэтым не спыніўся.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»