Вадзім Цагельнік
Палітвязень
Дата нараджэння: 5 верасня 2000
Дата затрымання: 2 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Целіца Лідзія
Пракурор: Серакоў Яўген
Месца зняволення: ПК № 2
Справы: Пратэсты Мінск
Вадзім Аляксандравіч Цагельнік — былы паштар. Яго абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК).
Згодна з абвінавачваннем, Вадзім Цагельнік з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт, прадпрымаючы пры гэтым канспіратыўныя меры, ажыццяўляў дэструктыўную дзейнасць, накіраваную на дэстабілізацыю абстаноўкі ў грамадстве: заклікаў да масавых беспарадкаў, якія пацягнулі парушэнне працы грамадскага транспарту.
2 лістапада 2021 года суддзя Лідзія Целіца вынесла прысуд згодна з прапановай абвінавачвання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады. Вадзіма ўзялі пад варту ў зале суда.
Адбывае пакаранне ў ПК № 2.
У судзе Бабруйскага раёна 2 лютага 2024 г. Вадзіма пачалі судзіць за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі".
25 красавіка 2024 г. у Вадзіма адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Ігар Шведаў.
Вынесены прысуд паштальёну Вадзіму Цагельніку: тры гады пазбаўлення волі за каардынацыю дваровых пратэстаў