Вадзім Пацэнка

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 кастрычніка 2000

Дата затрымання: 3 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: 21 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Раманоўскі Валерый

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Пратэсты Гродна

Вадзім Андрэевіч Пацэнка затрыманы 3 сакавіка 2023 году.

Хлопцу 22 гады, родам ён са Свіслачы, мястэчка ў Гродзенскай вобласці. Служыў у войску, а пасля пераехаў жыць у Гродна. Займаўся спортам, напрыклад, прадстаўляў родны горад на юніёрскім спартыўным мнагабор'і.

Зараз хлопец затрыманы і змешчаны ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у падрыхтоўцы да акту тэрарызму. Па версіі КДБ, агучанай у праўладным фільме на АНТ, павінен быў здзейсніць дыверсію ў Гродне. На кадрах допыту ён кажа, што яму нібыта паставілі задачу падарваць нафтабазу з дапамогай дрона і выбухоўкі.

У Гродзенскім абласным судзе 26 лютага 2024 г. распачнецца суд па "справе падрыхтоўкі дыверсій у Гродне". Вадзіма разам з грамадзянінам РФ Аляксеем Куліковым абвінавачваюць агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму);
  • ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму);
  • арт. 358-1 (агентурная дзейнасць);
  • ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);
  • ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

11 красавіка 2024 г. Валер Раманоўскі агучыў прысуд. Вадзіма Пацэнку асудзілі да 21 года калоніі, а Аляксея Кулікова — да 23 гадоў зняволення. Апошняе слова Кулікоў вымавіў па-ўкраінску, а Пацэнка заявіў "аб наяўнасці ў яго дзеяннях палітычнай падаплёкі", паведамляюць праўладныя Telegram-каналы, негледзячы на тое, што суд быў закрыты.

2 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў турме № 1.

Актуальны адрас невядомы.

За "падрыхтоўку дыверсій" у Гродне да 21 і 23 гадоў асудзілі двух мужчын

У Гродзенскім абласным судзе з 26 лютага 2024 года ў закрытым рэжыме за "падрыхтоўку дыверсій" судзілі беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Аляксея Кулікова.

За "падрыхтоўку дыверсій" у Гродне да 21 і 23 гадоў асудзілі двух мужчын

У Гродзенскім абласным судзе з 26 лютага ў закрытым рэжыме за "падрыхтоўку дыверсій" судзілі беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Аляксея Кулікова. Іх абвінавачвалі агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку паводле ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). 11 красавіка Валер Раманоўскі агучыў прысуд. Вадзіма Пацэнку асудзілі да 21 года калоніі, а Аляксея Кулікова — да 23 гадоў зняволення. Апошняе слова Кулікоў вымавіў па-ўкраінску, а Пацэнка заявіў "аб наяўнасці ў яго дзеяннях палітычнай падаплёкі", паведамляюць праўладныя Telegram-каналы, негледзячы на тое, што суд быў закрыты.

"Акт міжнароднага тэрарызму". У Гродне распачынаецца суд за "падрыхтоўку дыверсій"

У Гродзенскім абласным судзе 26 лютага распачнецца суд па "справе падрыхтоўкі дыверсій у Гродне". Беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Аляксея Кулікова абвінавачваюць агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку паводле ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). Справу будзе разглядаць Валер Раманоўскі. Распавядаем, што вядома пра справу, а юрыст "Вясны" Павел Сапелка каментуе, ці пагражае фігурантам справы смяротнае пакаранне.

"Украінскі дыверсант", айцішнік, супрацоўнік аблвыканкама: на дзяржТВ распавялі пра гучныя затрыманні

Пасля дыверсіі ў Мачулішчах 26 лютага па Беларусі пракацілася хваля затрыманняў, якую сілавікі называюць "зачысткай". Па дадзеных праваабаронцаў у сакавіку было затрымана мінімум 614 чалавек. На АНТ выйшаў фільм, у якім распавядаецца пра некаторыя гучныя затрыманні, у тым ліку па якіх пагражае смяротнае пакаранне. Сярод затрыманых — "украінскі дыверсант" Мікалай Швец, друкар Алег Сычоў, айцішнік Дзмітрый Маставы, супрацоўнік Віцебскага аблвыканкама Андрэй Шмай і іншыя. Распавядаем, што вядома на гэты час.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»