Канстанцін Шэстаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 красавіка 1978
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Чарапанава Святлана
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Данаты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Канстанцін Уладзіміравіч Шэстаў быў асуджаны 14 сакавіка 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе да пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), арт. 361-2, ч. 1 і 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
Суддзя — Святлана Чарапанава прысудзіла Канстанціну 14 сакавіка 2024 г. 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
12 красавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў СІЗА № 1, адбывае тэрмін у ПК № 15.