Юрый Юрэня

Палітвязень

Дата нараджэння: 27 сакавіка 1965

Дата затрымання: 12 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Чарапанава Святлана

Месца зняволення: ПК № 3

Справы: Данаты

Юрый Паўлавіч Юрэня затрыманы разам з сынам Віталём Юрэнем за данаты. Мужчыну асудзілі за больш за 100 грашовых пераводаў на агульную суму 1885 $, пераводы рабіліся з 7 жніўня 2020 да 24 сакавіка 2021 года. Гэта палічылі "фінансаваннем дзейнасці экстрэмісцкага фармавання".

Юрыя асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 361-2  (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) Крымінальнага кодэксу. Суд адбыўся 20 лістапада 2023 году ў Мінскім гарадскім судзе. Вырак агучыла суддзя Святлана Чарапанава.

У судовым пасяджэнні Юрый сваю віну не прызнаў. Растлумачыў, што лічыў "фармаванні", у якія данаціў, дабрачыннымі арганізацыямі.

На 2 лютага 2024 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Юрыя ў вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч

У лютым 2024 г. пераведзены з СІЗА № 1 у ПК № 3.

16 лютага 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Следам за сынам за данаты асудзілі таксама ягонага тату

Затрымалі разам з сынам Віталём 12 траўня 2023 года.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»