Віталь Юрэня
выпускнік Ліцэя БДУ
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 жніўня 1996
Дата затрымання: 12 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Шылько Алена
Справы: Данаты
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Віталь Юр'евіч Юрэня — выпускнік Ліцэя БДУ 2013 года, асуджаны Мінскім гарадскім судом 11 ліпеня 2023 г. паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі, да 3 год пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
На 6 кастрычніка 2023 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Віталя ў Вярхоўным судзе. Пасяджэнне закрытае, пад старшынствам суддзі Андрэя Яфрэмава. Прысуд набыў моц.
20 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Віталя ў "спіс экстрэмістаў".
У пачатку лістапада 2023 г. пераведзены з СІЗА-1 у папраўчую калонію № 3.
Бацька Віталя — Юрый Юрэня, таксама асуджаны за данаты.
16 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні.