Дзмітрый Ілюковіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 ліпеня 1983
Дата затрымання: 4 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 8 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Хвайніцкая Жанна
Месца зняволення: ПК № 15
Дзмітрый Леанідавіч Ілюковіч быў асуджаны да года і васьмі месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Быў затрыманы 07 чэрвеня 2023 года, каля 5 гадзіны раніцы, на вачах у траіх непаўналетніх дзяцей (11, 5, і 3 гады).
Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу.
Суд адбыўся 4 кастрычніка 2023 году ў судзе Заводскага раёну. Прысуд агучыла суддзя Жанна Хвайніцкая.
З СІЗА-1 быў пераведзены ў турму № 4. Імаверна, Дзмітрый адбывае тэрмін у ПК № 15.
19 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".