Андрэй Войніч
актывіст "Еўрапейскай Беларусі"
Дата нараджэння: 15 красавіка 1981
Дата затрымання: 25 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Андрэй Войніч – актывіст "Еўрапейскай Беларусі", раней быў адным з ўдзельнікаў апазіцыйнага руху “Зубр”. За сваю апазіцыйную дзейнасць, за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ён неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям з боку дзеючай улады: ціску, штрафам і адміністратыўным арыштам.
Андрэй быў затрыманы разам з Ягорам Літвінкам, Анастасіяй Кірык і Паўлам Юхневічам 25 верасня ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса ("Удзел у масавых беспарадках"). У кватэру, дзе знаходзіліся актывісты "Еўрапейскай Беларусі" сілавікі патрапілі адначасова праз вакно і дзверы: яны былі ў масках і са зброяй. У затрыманых канфіскавалі ўсю тэхніку, сцягі, асабістыя рэчы.
1 кастрычніка Андрэю Войнічу было прад'яўленае абвінавачванне. Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска.