Арцём Глеб
Палітвязень
Дата нараджэння: 29 снежня 1994
Дата затрымання: 7 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 20 верасня 2022
Суддзя: Шоцік Таццяна
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 6
Арцём Уладзіміравіч Глеб (1994 г. н.) быў затрыманы 7 лютага 2022 г. у межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Яго змясцілі ў СІЗА-1.
10 траўня 2022 г. Арцёма прызналі вінаватым і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
З 20 верасня 2022 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.