Яўген Рубашка
Дата нараджэння: 9 ліпеня 1989
Дата затрымання: 29 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Міснік Алена
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 2

Яўген Аляксандравіч Рубашка — актывіст анархічнага руху, быў затрыманы 29 ліпеня 2021 года ў Мінску. У яго кватэры прайшоў ператрус, пры затрыманні ён быў збіты. Патрабуючы доступу да тэлефону і камп'ютару, хлопцу нацягвалі на галаву пакет.
З ізалятара часовага ўтрымання Яўгена перавялі ў СІЗА. Яму прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Падчас пераводу ў СІЗА ў Яўгена Рубашкі забралі ўсе кнігі і паставілі на прафілактычны ўлік як схільнага да экстрэмізму, што азначае ўнясенне адзнакі ў асабістую справу, асаблівае стаўленне і дадатковую працу з псіхолагам.
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", Яўгену Рубашку, Аляксандру Бялову і Арцёму Салаўю прад'яўленыя новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фарміраванні. Пра гэта ў лістах актывісты паведамілі блізкім і родным.
29 сакавіка 2022 пачаўся разгляд крымінальнай справы. Праз 20 хвілін суддзя Алена Міснік паводле хадайніцтва пракурора Аляксандра Рамановіча зрабіла пасяджэнне закрытым.
22 красавіка 2022 года ў Мінскім абласным судзе вынесены прысуд палітзняволеным анархістам. Суддзя Алена Міснік прызнала іх вінаватымі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса і агучыла наступныя выракі: Яўгену Рубашку, Аляксандру Бялову, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У сярэдзіне траўня стала вядома аб пераводзе Яўгена з СІЗА-1 у Турму № 4. У канцы ліпеня 2022 г. палітвязня этапавалі ў ПК № 2. У жніўні палітвязень паведаміў у лісце, што яго пазбавілі працяглага спаткання.
У жніўні 2022 г. МУС унёс палітвязня ў "Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
![]()
Палітзняволены Яўген Рубашка пра затрыманне: «У пэўны момант я стаў задыхацца»
![]()
«Апошняе слова не будзе сказанае да тых часоў, пакуль усе не будуць вольныя!» — у Мінску вынесены прысуд палітзняволеным анархістам
![]()
Суд над палітзняволенымі анархістамі зрабілі закрытым. Што вядома па справе?
![]()
«Сэрца смелае, якое большым стала». Гісторыя палітвязня Яўгена Рубашкі