Арцём Салавей
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1995
Дата затрымання: 4 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Міснік Алена
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Групы: Актывісты
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Справа медыякалектыва "Прамень"
Арцём Сяргеевіч Салавей быў затрыманы 4 жніўня 2021 года ў межах крымінальнай справы. Пазней яму прад'явілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама паводле арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).
29 сакавіка 2022 пачаўся разгляд крымінальнай справы. Праз 20 хвілін суддзя Алена Міснік паводле хадайніцтва пракурора Аляксандра Рамановіча зрабіла пасяджэнне закрытым.
22 красавіка 2022 года ў Мінскім абласным судзе вынесены прысуд палітзняволеным анархістам. Суддзя Алена Міснік прызнала іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса і агучыла наступныя выракі: Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму; Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку і Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У сярэдзіне траўня 2022 г. Арцёма перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4, а ў канцы ліпеня — у ПК № 15.
У жніўні 2022 г. МУС унёс палітвязня ў "Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
Выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 г.
"Не сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека". Праваабаронца "Вясны" каментуе вызваленне палітвязняў
Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусё
Па інфармацыі "Вясны", частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі.
«Апошняе слова не будзе сказанае да тых часоў, пакуль усе не будуць вольныя!» — у Мінску вынесены прысуд палітзняволеным анархістам
Суд над палітзняволенымі анархістамі зрабілі закрытым. Што вядома па справе?