Арцём Салавей
актывіст анархічнага руху
Палітвязень
Дата нараджэння: 10 верасня 1996
Дата затрымання: 4 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Міснік Алена
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 17
Групы: Актывісты
Справы: Справа медыякалектыва "Прамень"
Арцём Дзмітрыевіч Салавей — актывіст анархісцкага руху. Быў затрыманы 4 жніўня 2021 года і збіты супрацоўнікамі міліцыі: яго ставілі ў "ластаўку" і пагражалі згвалтаваннем, каб ён сказаў пароль ад свайго тэлефона.
5 жніўня быў асуджаны судом Заводскага раёну на 15 сутак за дробнае хуліганства па арт. 19.1 КаАП (нібыта пры дастаўлення ў РУУС стаў паводзіць сябе агрэсіўна). Пасля адбыцця арышту быў перезатрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а 25 жніўня Арцёму прад'явілі абвінавачанне па гэтым артыкуле. Арцёма перавялі ў СІЗА.
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", Яўгену Рубашку, Аляксандру Бялову і Арцёму Салаўю прад'яўленыя новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фарміраванні. Пра гэта актывісты паведамілі ў лістах блізкім і родным.
29 сакавіка 2022 пачаўся разгляд крымінальнай справы. Праз 20 хвілін суддзя Алена Міснік паводле хадайніцтва пракурора Аляксандра Рамановіча зрабіла пасяджэнне закрытым.
22 красавіка 2022 года ў Мінскім абласным судзе вынесены прысуд палітзняволеным анархістам. Суддзя Алена Міснік прызнала іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса і агучыла наступныя выракі: Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю, Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку — па пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У сярэдзіне траўня 2022 г. Арцёма перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4, а ў канцы ліпеня — у ПК № 17.
У жніўні 2022 г. МУС унёс палітвязня ў "Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
«Апошняе слова не будзе сказанае да тых часоў, пакуль усе не будуць вольныя!» — у Мінску вынесены прысуд палітзняволеным анархістам
Суд над палітзняволенымі анархістамі зрабілі закрытым. Што вядома па справе?