Аляксей Бародка
Палітвязень
Дата нараджэння: 17 чэрвеня 1998
Дата затрымання: 23 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Фалькоўская Таццяна
Групы: Юрысты і адвакаты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Петэр Хайдт — дэпутат нямецкага Бундэстагу ад свабоднай дэмакратычнай партыі
Аляксей Сяргеевіч Бародка — адвакат, быў затрыманы напрыканцы студзеня 2023 г. і цяпер знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Спачатку Аляксей арыштавалі на 15 сутак паводле адміністрацыйнага пратакола, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.
Пасля затрымання профіль адваката выдалілі з сайта Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Пазней стала вядома, што 21 красавіка 2023 г. яго пазбавілі ліцэнзіі.
15 траўня 2023 году яго пачалі судзіць. Яго справу ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядаць суддзя Таццяна Фалькоўская. Аляксея абвінавачваюць паводле ч.3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
У чэрвені стала вядома, што Аляксей асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
На 8 верасня 2023 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Суддзя Андрэй Кавальчук.
Дзе адбывае пакаранне Аляксей, пакуль высвятляецца.
Унесены ў "спіс тэрарыстаў" КДБ. Туды ўключаюць "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
22 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.