Аляксей Сіленка

Палітвязень

Дата затрымання: 1 траўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Суддзя: Папко Анастасія

Месца зняволення: СІЗА-1

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Аляксей Дзмітрыевіч Сіленка — архітэктар, барабаншчык. У 2012 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, адвучыўся на архітэктара.  Як барабаншчык выступаў у мінскай Пясочніцы, на Пешаходцы, удзельнічаў у шматлікіх праектах (ОХ.РА, БУЛЬВАР, Mnsr. Gustav і іншых).

Пасля пачатку вайны, калі меркаваць па чатах у тэлеграме, на нейкі час з'язджаў у Грузію. Але, падобна, пасля вярнуўся ў Беларусь.

Суд над Аляксеем распачаўся 26 лістапада 2024 году ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «закліках да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Сутнасць абвінавачанняў невядомая. Справу разглядае суддзя Анастасія Папко.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»