Цімафей Галубко
Палітвязень
Дата нараджэння: 7 красавіка 2002
Дата затрымання: 9 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 22 снежня 2022
Суддзя: Бондал Галіна
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 43
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Галубко Цімафей Васільевіч — супрацоўнік "Белтэлекама". У пачатку чэрвеня 2022 года яго затрымалі сілавікі. Згодна з паведамленнем ГУБАЗ, хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года, зарэгістраваўся ў чат-боце "Перамога", а таксама выкарыстаў спецыяльнае ПЗ для рассылання спаму на нумары міліцыі.
Быў асуджаны да тры гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы).
Першапачатковым рашэннем суда была "хатняя хімія", аднак прысуд быў апратэставаны пракурорам і Вярхоўным судом і было прынята рашэнне аб змяненні пакарання на абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ.
Справу ў закрытым рэжыме пачалі разглядаць 11 жніўня 2022 года ў Віцебскім абласным судзе. 8 верасня 2022 года быў вынесены прысуд.
22 снежня 2022 года пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 43 г. Магілёва.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, а таксама — тэрарыстычнай дзейнасці.