Аляксандр Бялоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 1 верасня 1996
Дата затрымання: 29 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Міснік Алена
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 22
Групы: Актывісты
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Ліза Бадум, дэпутатка нямецкага Бундэстага
Аляксандр Андрэевіч Бялоў — актывіст анархічнага руху, быў затрыманы 29 ліпеня 2021 года ў Мінску. У ягонай кватэры прайшоў ператрус.
З ізалятара часовага ўтрымання Аляксандра перавялі ў СІЗА-1. Яму было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", Яўгену Рубашку, Аляксандру Бялову і Арцёму Салаўю прад'яўленыя новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фарміраванні. Пра гэта ў лістах актывісты паведамілі блізкім і родным.
29 сакавіка 2022 пачаўся разгляд крымінальнай справы. Праз 20 хвілін суддзя Алена Міснік паводле хадайніцтва пракурора Аляксандра Рамановіча зрабіла пасяджэнне закрытым.
22 красавіка 2022 года ў Мінскім абласным судзе вынесены прысуд палітзняволеным анархістам. Суддзя Алена Міснік прызнала іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса і агучыла наступныя выракі: Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
16 траўня 2022 г. Аляксандра перавялі з СІЗА-1 у баранавіцкі СІЗА-6, а ў канцы ліпеня яго этапавалі ў ПК № 22.
У жніўні 2022 г. МУС унёс палітвязня ў "Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
«Апошняе слова не будзе сказанае да тых часоў, пакуль усе не будуць вольныя!» — у Мінску вынесены прысуд палітзняволеным анархістам
Суд над палітзняволенымі анархістамі зрабілі закрытым. Што вядома па справе?