Вячаслаў Калавусаў
Палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
- ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 349 Крымінальнага кодэкса — Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Хвалько Сафія
Месца зняволення: СІЗА-6
Справы: Пратэсты Баранавічы
Вячаслаў Мікалаевіч Калавусаў 15 чэрвеня 2023 года быў асуджаны па арт. 205 (Крадзеж) да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі.
На момант палітычна-матываванага суда адбываў пакаранне па мінулым артыкуле. Наагул ад 1999 г. мужчына мае 9 судзімасцяў, у тым ліку тры пасля 2020 года (у тым ліку арт. 341 КК "псаванне маёмасці").
14 чэрвеня 2024 г. у судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Па ёй асудзілі Вячаслава і яшчэ восем чалавек. Суддзя - Сафія Хвалько.
Шляхам складання прысудаў па гэтай і мінулай крымінальнай справе, яму канчаткова прызначылі 3 гады пазбаўлення волі строгага рэжыму.
27 верасня 2024 г. у Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Сяргей Беразюк.