Мікалай Распапоў
Палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Сяргейка Мікалай
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 46
Справы: Пратэсты Ваўкавыск
У судзе Ваўкавыскага раёна 11 студзеня 2024 года распачаўся суд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу над 10 мужчынамі. Масавую справу разглядае суддзя Мікалай Сяргейка, вядомы палітычнымі прысудамі ў Гродне і Ваўкавыску.
У якасці абвінавачаных выступаюць Вадзім Віктаравіч Боўфал, Мікалай Дзмітрыевіч Распапоў, Павел Станіслававіч Ажэхоўскі, Вацлаў Вацлававіч Анісько, Валер Ігаравіч Хладніцкі, Мікалай Мікалаевіч Ляпешка, Сяргей Аляксандравіч Зелянкоў, Максім Вячаслававіч Дарнейка, Павел Віктаравіч Плюшчэўскі, Уладзімір Леанідавіч Апановіч. Абставіны і падрабязнасці справы невядомыя, як і невядомы меры стрымання мужчын.
Вядома аб тым, што 17 і 18 студзеня 2024 года адбыліся другое і трэцяе пасяджэнні па справе. Прысуд — 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу.
2 красавіка 2024 г. у Мікалая адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Віктар Сянько.
Адбывае тэрмін у ПУАТ № 46.