Андрэй Бясько

Палітвязень

Дата нараджэння: 17 снежня 1982

Дата затрымання: 11 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Малашанка Вольга

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21

Справы: Пратэсты Мінск

Андрэй Аляксандравіч Бясько быў асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Менавіта такое рашэнне прынялі ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 18 ліпеня 2022 г.

Мінскі гарадскі суд разглядаў апеляцыйную скаргу палітвязня на прысуд 14 кастрычніка 2022 г.

З 11 лістапада 2022 года адбывае пакаранне.

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21. 247783, г. Мазыр, бульвар Юнацтва, 24

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»