Сяргей Купрэшын
Палітвязень
Дата затрымання: 29 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Максімовіч Наталля
Пракурор: Козіч Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: Ваенныя
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост
Сяргей Купрэшын — ваенны пенсіянер.
Згодна з абвінавачваннямі, 2 красавіка 2021 года, маючы намер публічна абразіць намесніка пракурора, ён накіраваў на адрас пракуратуры Віцебскай вобласці электронны ліст. Ён пачынаўся словам “Карэнько” і заканчваецца — “бессмяротны” і меў негатыўную форму ацэнкі службовай асобы, прадстаўляў “бранны сегмент”. Ён жа ў гэты дзень, маючы намер публічна абразіць першага намесніка старшыні райвыканкама, накіраваў на адрас райвыканкама ліст, у якім абразіў чыноўніка. Ён быў накіраваны на фармаванне негатыўнага вобраза прадстаўніка ўлады. Ліст пачынаўся словам “Лютынскаму” і заканчваўся словамі “усё можна”, а таксама яшчэ адзін ліст. Гэтымі двумя эпізодамі ён здзейсніў злачынства, прадугледжанае арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
Таксама ён парушыў тэрміны дазвола насіць зброю і незаконна захоўваў выбуховыя рэчывы: дымавы порах, які прыдатны да ўтварэння выбуху. За гэта на яго ўзбудзілі справу па арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі).
Яму прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму: 2,5 гады абмежавання калоніі без накіравання ў ПУАТ (“хатняй хіміі”) — паводле арт. 369 і тры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму — паводле ч. 2 арт. 295.
У сакавіку 2022 года Сяргея перавялі з СІЗА-2 у ПК №15.
Тры гады калоніі і больш за чатыры тысячы выплат – за "абразы прадстаўнікоў улады" і знойдзены пры вобшуку порах