Юлія Юргілевіч

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 1 верасня 1980

Дата затрымання: 30 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Філатаў Максім

Пракурор: Сініла Дзмітрый

Месца зняволення: ПК № 4

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Групы: Юрысты і адвакаты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Лаўра Крафт, дэпутатка нямецкага Бундэстагу

Юлія Юргілевіч

Юлія Пятроўна Юргілевіч адвакатка, якая абараняла шматлікіх палітвязняў і якая была ў лютым 2022 года пазбаўлена ліцэнзіі. Яна была затрымана напрыканцы жніўня 2022 года па вяртанні ў Беларусь з Польшчы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Юлію вінавацяць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

10 ліпеня 2023 году ў Гродзенскім абласным судзе пачалі разглядаць справу палітзняволеных адвакаткі Юліі Юргілевіч і журналіста Паўла Мажэйкі. Іх вінавацяць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК за "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове". Справу разглядае суддзя Максім Філатаў.

26 ліпеня 2023 г. Юліі Юргілевіч і Паўлу Мажэйку прысудзілі па 6 гадоў калоніі, Юліі — агульнага рэжыму, Паўлу — узмоцненага. Павел і Юлія не прызналі віну. Юргілевіч заяўляла, што яе трымаюць у "скоцкіх умовах" і не далі азнаёміцца са справай. 

Вярхоўны суд 17 кастрычніка ў закрытым рэжыме разгледзеў апеляцыйныя скаргі Паўла Мажэйкі і Юліі Юргілевіч. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча пакінула прысуд у сіле, а скаргі — без задавальнення. 

У лістападзе 2023 г. пераведзена з СІЗА-1 ў ПК № 4

17 лістапада ўнесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

Адвакатцы Юліі Юргілевіч была ўручана Міжнародная прэмія Людовіка Тэр'е ў галіне правоў чалавека

Міжнародная прэмія Людовіка Тэр'е ў галіне правоў чалавека была заснавана ў 1984 годзе і ўручаецца юрысту, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці або прыналежнасці да пэўнай калегіі адвакатаў, які сваёй актыўнай дзейнасцю садзейнічае абароне правоў чалавека, права на абарону, садзейнічае вяршэнству права, вядзе барацьбу з расізмам і нецярпімасцю ў любой форме.

Журналіста Паўла Мажэйку і адвакатку Юлію Юргілевіч асудзілі да шасці гадоў зняволення

Справу ў Гродзенскім абласным судзе разглядаў суддзя Максім Філатаў.

Адвакатку Юлію Юргілевіч і журналіста Паўла Мажэйку пачалі судзіць за перадачу інфармацыі "Белсату"

Справу разглядае суддзя Максім Філатаў. 

Юрыст "Вясны" Павел Сапелка пракаментаваў умовы разгляду справы Юргілевіч і Мажэйкі

На судовым працэсе адвакатка стаіць у робе "Карцэр 2": верагодна, яе прывезлі на суд прама з карцэра.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»