Артур Пядзько

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 лістапада 1979

Дата затрымання: 23 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 9 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: ПК № 15

Справы: Пратэсты Мінск

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Артур Уладзіміравіч Пядзько — вядучы інжынера «Мінскэнерга». Яго абвінавачваюць у перадачы персанальных звестак больш за 500 службовых асоб. Яму прад’явілі абвінавачванне па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК РБ (дапамога ў распальванні варажнечы, здзейсненай групай асоб).

Быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 3 арт. 130 КК. З 17 студзеня па 25 студзеня 2024 года справу разгледзеў суддзя Хрыпач Сяргей. 

Артура змясцілі пад варту ў СІЗА-1. Напрыканцы снежня 2023 г. яго перавялі ў СТ № 8.

12 красавіка 2024 г. Артуру прысудзілі 9 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

16 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Рыбакоў. На час апеляцыі ўтрымліваўся ў СІЗА № 1, адбывае тэрмін у ПК № 15

У жніўні 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»