Руслан Сінкевіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 13 снежня 1991
Дата затрымання: 21 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Шылько Алена
Месца зняволення: ПК № 2
Справы: Пратэсты Мінск
Руслан Вацлававіч Сінкевіч быў затрыманы 21 кастрычніка 2021 года ў Мінску. 14 верасня 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе быў вынесены прысуд па крымінальнай справе Руслана. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ў закрытым рэжыме прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.