Ірына Такарчук

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 4 жніўня 1960

Дата затрымання: 23 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Фалькоўская Таццяна

Месца зняволення: ПК № 4

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці», Пенсійны ўзрост

Ірына Генадзьеўна Такарчук — маці былой палітзняволенай Вольгі Такарчук. Была затрыманая 23 студзеня 2024 году, падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў.

Як расказала Вольга, спачатку з ператрусам прыйшлі да яе, пасля забралі на допыт у КДБ, дзе пыталіся пра е-дастаўку. Там ёй паведамілі, што паедуць да яе маці, Ірыны: "І яны прыехалі да яе ўжо цалкам падрыхтаваныя. Задавалі канкрэтныя пытанні, папрасілі напісаць яўку з павіннай. Маму забралі ў КДБ, я таксама яшчэ была там. Мяне папярэдзілі, што прывезлі маму... У мяне забралі тэлефон з сім-картай і дзесьці ў палову дзявятай вечара адпусцілі. Мама засталася там. Потым ужо сказалі, што мама затрыманая. Маму каталі з Акрэсціна ў СІЗА пакладзеныя тры дні. Нам удалося перадаць ёй нейкія рэчы".

На наступны дзень следчы патэлефанаваў тату Вольгі, і сказаў прыехаць у якасці сведкі па справе яго жонкі Ірыны. Бацька Вольгі адмовіўся ад дачы ўсіх паказанняў. У яго забралі тэлефон.

"На трэці дзень мамінага арышту і мяне выклікалі сведкам па маме. Я таксама адмовілася ад дачы паказанняў. Спытала: "Дзе мой тэлефон?" Сказалі, што яшчэ ў следчага", — распавядае Вольга. — У гэты ж дзень мы даведаліся, што на маму распачалі крымінальную справу. Няма гарантыі, што і на мяне з бацькам не завядуць крымінальных спраў". За суткі было прынята рашэнне выезду: Вольга Такарчук з дзецьмі і бацькам цяпер у бяспецы.

Ірыну змясцілі пад варту ў следчую турму № 8

Першапачаткова Ірына была затрымана паводле ч. 3 арт. 361-1 КК — па гэтай справе яе дачка Вольга і муж выклікаліся на допыты ў якасці сведак. Толькі 25 студзеня яны даведаліся, што абвінавачанні прад'яўленыя паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Справу Ірыны пачнуць разглядаць 1 жніўня 2024 г. у Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Таццяна Фалькоўская

Да суда ўтрымліваецца ў СІЗА № 1

14 жніўня 2024 года вынеслі прысуд - тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

15 кастрычніка 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Ірыны ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Юрый Руткоўскі.

1 лістапада 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адбывае тэрмін у ПК № 4

Маму блогеркі Вольгі Такарчук асудзілі да трох гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 14 жніўня 2024 года вынеслі прысуд 63-гадовай палітзняволенай Ірыне Такарчук, якую затрымалі падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў.

"Рыхтуйцеся — будзе крымінальная справа". Як затрымлівалі маму блогеркі Вольгі Такарчук

Былая палітвязня Вольга Такарчук распавяла "Вясне" пра тое, як затрымлівалі яе маці, 63-гадовую пенсіянерку Ірыну Генадзьеўну Такарчук, падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў 23 студзеня.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»