Эміль Гусэйнаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 6 жніўня 1995

Дата затрымання: 8 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Бандарэнка Святлана

Пракурор: Бізюк Раман

Месца зняволення: ПК № 15

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Мары Мерсье, сябра Сената Францыі

Эміль Габіл оглы Гусэйнаў — фігурант крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэста 23 верасня 2020, калі ў Мінску прайшла інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Супраць Гусэйнава, а таксама яго сябра Паўла Аўчарава была ўзбуджана справа па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках), ч.1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч.1 арт. 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў).

Аўчарава і Гусэйнава прызналі вінаватымі ў тым, што 23 верасня з 21.00 да 23.00 яны заклікалі да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія загадзя былі спланаваныя пад выглядам масавых мерапрыемстваў, блакавалі камунікацыі. Гэта пацягнула парушэнне работы “Мінсктранса”. Таксама – “абмяжоўвалі права добрапрыстойных грамадзян на спакойны адпачынак і свабоднае перамяшчэнне”, аказалі супраціў супрацоўнікам МУС.

Абодва мужчыны віну не прызналі.

Павел Аўчараў і Эміль Гусэйнаў атрымалі па 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У лістападзе 2021 Эміль 30 сутак знаходзіўся ў ШІЗА, потым у ПКТ, у снежні яго ізноў пакаралі 10 суткамі ў ШІЗА.

Да 4 лютага 2022 ён утрымліваўся ў ПКТ. Хлопца пазбавілі ўсіх перадач, пасылак, тэлефанаванняў, спатканняў — дазволеныя толькі лісты.

Мінск: па пяць гадоў пазбаўлення волі – паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу

У судзе Маскоўскага раёну Мінска вынесеныя прысуды Паўлу Аўчараву і Эмілю Гусэйнаву. Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 293, ч.1 арт. 342, ч.1 арт. 363 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнага.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»