Паводле інфармацыі Віцебскай абласной пракуратуры, Марцірасян падчас судовага следства сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме. Ен патлумачыў, што ў стане алкагольнага ап'янення, знаходзячыся ў службовым аўтамабілі, у прысутнасці супрацоўнікаў аддзела Дэпартамента аховы, неаднаразова негатыўна выказаўся на адрас Аляксандра Лукашэнкі, і гэтыя выказванні мелі абразлівы характар.
1 кастрычніка 2024 г. у Віцебскім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу Ярванда. Старшыня судовай калегіі Таццяна Жураўкова.
4 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымліваўся ў СІЗА № 2, адбывае тэрмін у ПК № 11.
27 лютага 2025 г. у судзе Ваўкавыскага раёна адбудзецца разгляд справы Ярванда паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Ганна Каралевіч.
![]()
Палітзняволенага грамадзяніна Арменіі пачалі судзіць за "непадпарадкаванне адміністрацыі" ваўкавыскай калоніі
![]()
50-гадовага жыхара Віцебска асудзілі на 2 гады калоніі за каментары пра Лукашэнку