Вольга Такарчук
блогерка, дызайнерка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 18 красавіка 1985
Дата затрымання: 19 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 чэрвеня 2022
Суддзя: Капцэвіч Алена
Групы: Блогеры, Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны/ая хросны/ая: Яміла Шэфер, намстаршыні Альянсу 90/Зялёныя, дэпутатка Бундэстага і камітэта па замежных справах
Вольга Андрэеўна Такарчук — блогерка, дызайнерка з Мінску.
Яе затрымлівалі некалькі разоў пасля выбараў 2020 года. 19 траўня ў кватэру, дзе яна жыве з мужам і двума непаўналетнімі дзецьмі, прыйшлі з ператрусам. На той момант яна ўжо была ў статусе падазраванай па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу (абраза суддзі і паклёп у дачыненні да супрацоўніка выбарчай камісіі — ч. 1 арт. 391 і арт. 188 КК). Пасля апошняга затрымання Вользе дадалі новае абвінавачванне: арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342 артыкул КК).
Такарчук змясцілі пад варту на два месяцы.
30 лістапада 2021 Следчы камітэт паведаміў аб завяршэнні расследавання і аб перадачы справы Вольгі пракурору для накіравання ў суд. Суд Заводскага раёна Мінска 16 снежня 2021 пачаў разгляд крымінальнай справы Вольгі.
20 снежня 2021 быў вынесены прысуд: паўтара года зняволення.
У канцы снежня 2021 Вольгу перавялі з жодзінскай СТ №8 у мінскі СІЗА-1, у сярэдзіне студзеня 2022 — у гомельскае СІЗА-3. У красавіку Вольгу этапавалі ў папраўчую калонію №4.
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Вольга цалкам адбыла пакаранне і 16 чэрвеня 2022 г. выйшла на волю.
У кастрычніку 2022 г. МУС уключыў Вольгу ў спіс "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Блогерцы Вользе Такарчук прысудзілі паўтара года калоніі
У Мінску пачаўся суд над вядомай блогеркай Вольгай Такарчук
Блогерцы Вользе Такарчук інкрымінуюць адразу тры крымінальныя артыкулы — яна пад вартай