Алег Гаўрылаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 лютага 1981
Дата затрымання: 13 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 10 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 траўня 2023
Суддзя: Міснік Алена
Месца зняволення: ПК № 11
Групы: Спартсмены
Заява аб прызнанні палітвязнем
Алег Ігаравіч Гаўрылаў — трэнер з Салігорску, затрыманы за распаўсюд пратэсных газет. Яму было прад'яўлена абвінавачванне ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 Крымінальнага кодэксу).
Падчас следства спіс крымінальных артыкулаў, прад’яўленых Алегу, значна вырас. Экспертыза змесціва "Честной газеты", з асобнікамі якой быў затрыманы трэнер, сведчыла аб тым, што Гаўрылаў нібыта датычны да распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы, здзейсненыя групай асоб (ч. 3 арт. 130), апаганьвання будынкаў і псавання маёмасці (арт. 341). Таксама фігурантаў справы абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Працэс распачаўся ў Мінскім гарадскім судзе 29 жніўня 2022 г., але ў хуткім часе справу адправілі на дадатковае следства.
15 верасня 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
12 снежня 2022 года суддзя Алена Міснік прызнала Алега вінаватым і прызначыла яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
На пачатку студзеня 2023 г. палітвязня перавялі з СІЗА-1 у баранавіцкі СІЗА-6.
У траўні 2023 г. стала вядома, што палітзняволены этапаваны ў ПК-11 у г. Ваўкавыск.
Ад 5,5 да 10 гадоў калоніі — чатырох палітзняволеных салігарчан асудзілі на вялікія тэрміны
Падчас следства спіс абвінавачанняў салігорскаму трэнеру Гаўрылаву значна вырас