Дзмітрый Сафановіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 6 верасня 1978
Дата затрымання: 27 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 23 снежня 2024
Суддзя: Братанава Святлана
Пракурор: Пракапчук Юрый
Дзмітрыя Паўлавіча Сафановіча абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, ч. 1 арт. 367 КК РБ.
Мужчыну 27 лютага 2023 года затрымалі і змясцілі пад варту, дзе ён правёў больш за 3 месяцы.
У выніку пракурор запытаў па абодвух артыкулах сумарна два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У судзе Лунінецкага раёна суддзя Святлана Братанава 2 чэрвеня 2023 года менавіта столькі і прызначыла. Куды яго перавялі пасля СІЗА-6, невядома.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, выйшаў на волю 23 снежня 2024 г.
"Заклікаў перакрываць дарогі ў Мікашэвічах і “паклёпнічаў” на Лукашэнку: вынесены прысуд Дзмітрыю Сафановічу