Андрэй Брэмшмідт

Палітвязень

Дата нараджэння: 23 сакавіка 1985

Дата затрымання: 15 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці

Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шылько Алена

Месца зняволення: ПК № 15

Групы: Бізнесмены

Справы: Данаты

Андрэй Уладзіміравіч Брэмшмідт быў дэпутатам у Заслаўі, дзе зарэгістраваная яго фірма. Брэмшмідт нават быў у выбарчай камісіі на парламенцкіх выбарах у 2019-м. Адзін з арганізатараў "VIVA Ровар" у Заслаўі.

Вядома, што ў канцы траўня 2023-га мужчына ездзіў у Літву. У чатах ён пісаў, за які час прайшоў мяжу і што хутка збіраецца вяртацца ў Беларусь. 

Андрэя пачалі судзіць 14 лютага 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзя — Алена Шылько. Яму выстаўленыя абвінавачванні паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 КК (Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Рашэнне суда 6 сакавіка 2024: 6,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

23 і 29 красавіка 2024 г. у Андрэя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Ігар Буката. Прысуд набыў моц.

24 траўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў СІЗА № 1, адбывае тэрмін у ПК № 15

 
Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»