Андрусь Асмалоўскі

сябра АГП

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 лістапада 1976

Дата затрымання: 29 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Скуратовіч Ала

Пракурор: Саковіч Аксана

Месца зняволення: ПК № 22

Групы: Актывісты

Справы: Пратэсты Мінск

Андрусь Асмаловский

Андрусь Сяргеевіч Асмалоўскі — сябра АГП. Быў затрыманы ў дні, калі затрымалі яшчэ некалькіх сябраў партыі. Яму інкрымінавалі ч. 1 арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і змясцілі ў СІЗА-1.

Працэс над ім і іншымі палітзняволенымі сябрамі АГП пачаўся 27 кастрычніка 2022 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. 31 кастрычніка суддзя Ала Скуратовіч прызнала Андруся Асмалоўскага вінаватым і прысудзіла яму тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У канцы лістапада Андруся перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6.

20 студзеня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе разглядалі апеляцыйную скаргу: суддзя Алена Шылько пакінула прысуд без зменаў.

10 лютага 2023 г. МУС дадала палітзняволенага ў "спіс экстрэмістаў".

Адбывае пакаранне ў ПК № 22.

Трох сябраў АГП: Смалякова, Асмалоўскага і Чарнушыну — пакаралі калоніяй за ўдзел у акцыі пратэсту

Усіх іх прызналі вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

За ўдзел у "Маршы новай Беларусі" судзяць сябраў АГП

Дзіяну Чарнушыну, грамадзянскую жонку Асмалоўскага, таксама затрымалі 29 ліпеня і змясцілі ў СІЗА № 1.

"Я не мог трываць, што наш сцяг топчуць быкі ў міліцэйскай форме"

Падчас акцыі на Дзень Волі, калі пачаўся разгон і затрыманні, бел-чырвона-белы сцяг быў адкінуты на асфальт і апынуўся побач з аўтазакам, пад нагамі амапаўцаў. Тады Андрэй падняў яго, узняў угару і крыкнуў: "Уздымаем сцяг назад!" За гэта мужчыну адразу затрымалі. Праўда, у той жа вечар ён быў адпушчаны дадому нават без пратакола.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»