Аляксандр Верасовіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 3 снежня 1966

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Арэшка Уладзімір

Групы: Бізнесмены

Справы: Данаты

Аляксандр Верасовіч

Аляксандр Сяргеевіч Верасовіч мае ў Маладзечне невялікі бізнэс. У яго двое дзяцей. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях). Справу з 19 сакавіка разглядаў Уладзімір Арэшка.

У Мінскім абласным судзе 1 красавіка 2024 года  яго асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

14 чэрвеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Жыхара Маладзечна асудзілі да 6 гадоў калоніі за два данаты

У Мінскім абласным судзе 1 красавіка 2024 года да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за данаты палку Каліноўскага і BYSOL асудзілі 57-гадовага Аляксандра Верасовіча. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях). Справу з 19 сакавіка разглядаў Уладзімір Арэшка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»