Павел Нядбайла
Будаўнік
Дата нараджэння: 25 лютага 1981
Дата затрымання: 29 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Павел Леанідавіч Нядбайла – жыхар Светлагорска, быў затрыманы 29 верасня ў межах крымінальнай справы па масавых беспарадках. Павел з юнацтва працуе будаўніком, і за гэты час стаў спецыялістам шырокага профілю: можа заліць маналіт, узвесці сцены, платы, пакласці дах, заняцца ўнутранай аздабленнем. Пастаянны ўдзельнік паўмарафонаў: зараз яго рэкорд – 21 км 100 м.
Павел быў затрыманы ўвечары 29 верасня. Пры затрыманні яго збілі. Неўзабаве яму было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса - "удзел у масавых беспарадках".
Павел утрымліваўся ў следчым ізалятары ў Жодзіна, затым яго перавялі ў СІЗА-1.
![]()
Гісторыя палітвязня Паўла Нядбайлы: будаўніка, які бегае паўмарафоны