Дзмітрый Равіч
Дата нараджэння: 26 жніўня 1988
Дата затрымання: 4 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Месца зняволення: СІЗА-3

Дзмітрый Алегавіч Равіч - жыхар Светлагорску, затрыманы 4 сакавіка 2022 года за падпал 28 лютага на станцыі "Жэрдзь-Астанкавічы" рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ), у выніку чаго святлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым участку былі прыведзеныя ў непрацоўны стан. Перагон знаходзіцца на лініі Жлобін-Калінкавічы, якая затым працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны).
Яго вінавацяць у падрыхтоўцы акты тэрарызму (арт. 289 Крымінальнага кодэксу).
![]()
З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 "рэйкавых партызанаў": што вядома пра "рэйкавую вайну" ў Беларусі