Марына Мышко

Палітзняволеная

Дата затрымання: 9 лютага 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Суддзя: Макарэвіч Міхаіл

Месца зняволення: СІЗА-1

Справы: Пратэсты Мінск

Марыну Аляксееўну Мышко судзяць за тэлеграм-чат «Здравый смысл на Алибегова». Працэс адбываецца ў Мінскім гарадскім судзе. Жанчыну абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Справу разглядае Міхаіл Макарэвіч.

Меркавана, Марыну затрымалі ў лютым 2024 года падчас рэйда за тэлеграм-чат «Здравый смысл на Алибегова», калі прызналі яго «экстрэмісцкім фармаваннем». Агулам у рашэнні КДБ прапісана 19 удзельнікаў і ўдзельніц чата, сярод ярод якіх — Марына Мышко.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»