Алег Малчанаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 22 сакавіка 1970

Дата затрымання: 4 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: 21 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 26 красавіка 2023

Суддзя: Сотнікаў Анатоль

Месца зняволення: ПК № 1

Справы: Акцыі на чыгунцы

Групы: Ваенныя

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Надзя Салагуб, сябра Сената Францыі

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Алег Анатольевіч Малчанаў — жыхар Светлагорску, былы вайсковец, займаўся перавозкамі. Затрыманы 4 сакавіка 2022 года за падпал 28 лютага 2022 года на станцыі Жэрдзь — Астанкавічы рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ), у выніку чаго святлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым участку былі прыведзеныя ў непрацоўны стан. Перагон знаходзіцца на лініі Жлобін-Калінкавічы, якая затым працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны).

Фігурантам справы — Дзянісу Дзікуну, Алегу Малчанаву і Дзмітрыю Равічу — выставілі абвінавачанні паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:

  • арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
  • арт. 289 (акт тэрарызму, здзейснены ў складзе арганізаванай групы, які пацягнуў цяжкія наступствы, што ствараюць пагрозу гібелі людзей і прычыненне ім цялесных пашкоджанняў);
  • ч. ч. 2, 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін, якое пацягнуў цяжкія наступствы, а таксама стварыла пагрозу крушэння, аварыі і гібелі людзей);
  • арт. 356 (здрада дзяржаве).

17 чэрвеня 2022 г. КДБ уключыў Алега ў "спіс тэрарыстаў", а МУС 14 красавіка 2023 г. — у "спіс экстрэмістаў".

Крымінальную справу супраць "светлагорскіх партызанаў" пачалі разглядаць 27 верасня 2022 г. у Гомельскім абласным судзе. Працэс у закрытым рэжыме вядзе суддзя Анатоль Сотнікаў. 27 снежня 2022 года агучылі прысуд: Алега Малчанава асудзілі да 21 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 31 сакавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе: прысуд пакінулі без зменаў.

Алега 26 красавіка 2023 г. этапавалі з СІЗА-3 у наваполацкую папраўчую калонію № 1.

Светлагорскіх "рэйкавых партызан" этапавалі ў калоніі

26 красавіка з СІЗА-3 г. Гомеля былі адпраўленыя ў калоніі трое «рэйкавых партызан» са Светлагорска.

Ад 21 да 23 гадоў калоніі: асудзілі трох светлагорскіх "партызанаў" за дыверсію на чацвёрты дзень вайны

Таксама іх аштрафавалі на 150 базавых велічыняў кожнага (4800 рублёў), а ўсе каштоўныя рэчы, вынятыя падчас ператрусаў у іх дома, канфіскавалі. Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі "Жэрдзь-Астанкавічы" 28 лютага — на чацвёрты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за "здраду дзяржаве" і рэгістрацыю ў плане "Перамога" і сувязь з BYPOL.

Справу "светлагорскіх партызанаў", якіх абвінавачваюць у падпале рэлейнай шафы на чыгунцы, перадалі ў пракуратуру

Следчы камітэт сёння паведаміў, што следства завяршылася, а справу перадалі ў пракуратуру. "Вясна" распавядае, у чым абвінавачваюць палітвязняў.

З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 "рэйкавых партызанаў": што вядома пра "рэйкавую вайну" ў Беларусі

Пасля пачатку вайны затрымалі мінімум восем беларусаў за падазрэнне ў зрыве графіку руху расейскіх цягнікоў са зброяй і датычных да фізічнага пашкоджання інфраструктуры чыгункі ў Беларусі. "Live. Сообщество железнодорожников Беларуси" 6 сакавіка пісала, што з-за дыверсій ("рэйкавай вайны") і кібер-нападаў на інфраструктуру Беларускай чыгункі, па Беларусі перасталі пераганяць арганізаваныя воінскія эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў. Затрыманым інкрымінуюць падрыхтоўку да акта тэрарызма, ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома па гэтых справах.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»