Дзяніс Дзікун
Палітвязень
Дата нараджэння: 9 верасня 1992
Дата затрымання: 4 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
- арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 25 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 26 красавіка 2023
Суддзя: Сотнікаў Анатоль, Фамічова Наталля
Месца зняволення: ПК № 14
Справы: Акцыі на чыгунцы
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Карына Ларэнцэн Дэнхардт, дэпутатка дацкага парламента
Дзяніс Сяргеевіч Дзікун — жыхар Светлагорску, мае ў горадзе невялікую краму, захапляецца футболам. Затрыманы 4 сакавіка 2022 года за падпал 28 лютага на станцыі Жэрдзь — Астанкавічы рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ), у выніку чаго святлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым участку былі прыведзеныя ў непрацоўны стан. Перагон знаходзіцца на лініі Жлобін-Калінкавічы, якая затым працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны).
Фігурантам справы — Дзянісу Дзікуну, Алегу Малчанаву і Дзмітрыю Равічу — выставілі абвінавачанні паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
- арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
- арт. 289 (акт тэрарызму, здзейснены ў складзе арганізаванай групы, які пацягнуў цяжкія наступствы, што ствараюць пагрозу гібелі людзей і прычыненне ім цялесных пашкоджанняў);
- ч. 2, ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін, якое пацягнуў цяжкія наступствы, а таксама стварыла пагрозу крушэння, аварыі і гібелі людзей);
- арт. 356 (здрада дзяржаве).
17 чэрвеня 2022 г. КДБ уключыў Дзяніса ў "спіс тэрарыстаў", а МУС 14 красавіка 2023 г. — у "спіс экстрэмістаў".
Вядома, што ў жніўні 2022 г. палітвязня ў СІЗА-3 змяшчалі ў карцар.
Крымінальную справу супраць "светлагорскіх партызанаў" пачалі разглядаць 27 верасня 2022 г. у Гомельскім абласным судзе. Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Анатоль Сотнікаў. 27 снежня 2022 года агучылі прысуд: Дзяніса Дзікуна асудзілі да 23 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 31 сакавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе: прысуд пакінулі без зменаў.
26 красавіка 2023 г. палітзняволенага этапавалі з СІЗА-3 у ПК № 9.
У горацкай калоніі Дзяніса адразу змясцілі ў штрафны ізалятар. Пасля заканчэння тэрміну яго перавялі ў атрад, але потым зноў адпраўлялі ў ШІЗА некалькі разоў.
21 чэрвеня 2023 г. палітвязня змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу). З ім няма сувязі некалькі месяцаў.
25 сакавіка 2024 г. у Горках Дзяніса пачалі судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Наталля Фамічова. Яна дадала палітвязню яшчэ два гады зняволення.
У пачатку красавіка 2024 г. стала вядома, што Дзяніса этапавалі ў турму № 4 у Магілёве.
У Магілёўскім абласным судзе 18 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Дзяніса. Рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва.
У пачатку ліпеня 2024 г. стала вядома пра перавод палітвязня ў ПК № 14.
Дзянісу Дзікуну дадалі 2 калоніі па новай крымінальнай справе. Ён падаў апеляцыйную скаргу
Светлагорскіх "рэйкавых партызан" этапавалі ў калоніі
26 красавіка з СІЗА-3 г. Гомеля былі адпраўленыя ў калоніі трое «рэйкавых партызан» са Светлагорска.
"Брата 10 хвілін збівалі ў кватэры і выводзілі ў капюшоне, каб схаваць кроў". Як помсцілі "рэйкавым партызанам"
Ад 21 да 23 гадоў калоніі: асудзілі трох светлагорскіх "партызанаў" за дыверсію на чацвёрты дзень вайны
Справу "светлагорскіх партызанаў", якіх абвінавачваюць у падпале рэлейнай шафы на чыгунцы, перадалі ў пракуратуру
Дзмітрый Дзікун пра справу "светлагорскіх партызан": "Хвалююся, што прысуды будуць суровыя, а суд паказальным"
З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 "рэйкавых партызанаў": што вядома пра "рэйкавую вайну" ў Беларусі