Аляксей Ткачук
Палітвязень
Дата нараджэння: 14 траўня 1987
Дата затрымання: 18 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: Ваенныя
Аляксея Андрэевіча Ткачука асудзілі па надуманым абвінавачванні ў захоўванні навучальнага боепрыпасу па ч.2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Быў затрыманы 18 траўня 2021 года па справе аб вывазе дакументаў Міністэрства абароны РБ. У працэсе следства вывелі ў асобную крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса, таму што падчас ператрусу ў кватэры нібыта выявілі выбуховыя рэчывы.
Мінскі гарадскі суд у жніўні 2022 г вынес прысуд: шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама Аляксея пазбавілі воінскага звання і прызначылі штраф: 500 базавых велічынь. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
У жніўні 2020 года мужчына напісаў рапарт на звальненне з войска і ў лістападзе быў звольнены.