Дзмітрый Клімаў
Дата нараджэння: 21 верасня 1993
Дата затрымання: 30 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Месца зняволення: Турма №4

Дзмітрый Аляксандравіч Клімаў — жыхар Бабруйска, затрыманы ў ноч на 30 сакавіка 2022 года. Паводле версіі следства, ён датычны да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай усталёўкі пад Асіповічамі.
Падчас затрымання Клімаў, а таксама Яўген Мінкевіч і Уладзімір Аўрамцаў аказалі актыўны супраціў і паспрабавалі схавацца. Сілавікі ўжылі зброю. Адзін з затрыманых паранены і знаходзіцца ў лячэбнай установе. Іншым аказана меддапамогу на месцы. "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі" піша, што пасля затрымання людзі, якія не аказвалі супраціву, былі мэтанакіравана расстраляныя ў каленныя суставы.
Вядома, што Дзмітрый Клімаў у мінулым працаваў кіроўцам у некалькіх арганізацыях і таксістам. Увесну 2021 года ў Бабруйску запускалася служба таксі 7204, яму прапанавалі пасаду рэгіянальнага менеджара.
На пачатку траўня 2022 быў пераведзены з СІЗА-5 у СТ №4.
![]()
Былы міліцыянт, спартовец і кіроўца. Што вядома пра трох бабруйчан, якіх са стралянінай затрымалі за падрыхтоўку «дыверсіі» на чыгунцы