Андрэй Савінскі

Палітвязень

Дата нараджэння: 14 снежня 1987

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Галаўкова Вера

Справы: Данаты

Андрэй Юр'евіч Савінскі быў абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэксу.

Андрэя затрымалі па адміністрацыйнай справе і паводле арт 19.11 КаАП прысудзілі 15 сутак арышту, аднак пасля адбыцця пакарання на волю ён не выйшаў. Утрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска. Судовы працэс пачаўся 26 кастрычніка 2023 года і доўжыўся да 15 лістапада. Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова ў Мінскім гарадскім судзе.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Савінскі за паўтары гады перавёў на рахункі фондаў, прызнанымі экстрэмісцкімі, суму, эквівалентную 50 далярам. Пры гэтым неаднаразова выкарыстоўваў свой акаўнт у Facebook. Таксама ён у адным з тэлеграм-чатаў вырабіў і размясціў чатыры тэкставыя паведамленні, нібыта скіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці ў грамадстве.

Суд прызнаў Савінскага вінаватым і на падставе ч.1 арт. 130 КК прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады. За  прадастаўленне грашовых сродкаў для заведамага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці на падставе ч.1 арт. 361-2 КК (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2021 года №112-З) прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады. За тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна (ч.2 арт. 361-2 КК) – пазбаўленне волі на тэрмін пяць гадоў са штрафам у памеры 200 базавых велічынь у суме 7 400 рублёў.

Па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім і канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 200 базавых велічынь у суме 7 400 рублёў.

З СІЗА-1 пераведзены ў турму-4. 

На 12 студзеня 2024 г. у Андрэя быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксей Хлышчанкоў.

26 студзеня 2024 г. унесены ў "спіс экстрэмістаў".

Актуальны адрас невядомы.

Вынесены суровы прысуд жыхару Мінска, які "данаціў" і распальваў сацыяльную варожасць

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд палітзняволенаму Андрэю Савінскаму, абвінаваціўшы яго ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч.1 арт. 130 КК) і фінансаванні экстрэмісцкай дзйнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК). Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»