Апанас Афанасенкаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 8 лістапада 1989
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Баль Жанна, Зінкевіч Людміла
Месца зняволення: ПК № 14
Апанас Мікалаевіч Афанасенкаў асуджаны судом Гомельскага раёна па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза Лукашэнкі). 16 чэрвеня 2023 г. справу ў закрытым фармаце разгледзела суддзя Жанна Баль.
23 жніўня 2023 года разгледзелі апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Бягун Васіль Васільевіч. Прысуд невядомы.
Адбывае прысуд у ПК № 14.
1 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
10 верасня 2024 года ў судзе Барысаўскага раёна супраць Апанаса разгледзяць крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). Суддзя Зінкевіч Людміла.
Палітвязня з Гомельскага раёна зноў будуць судзіць