Уладзімір Аўрамцаў
Дата нараджэння: 7 красавіка 1994
Дата затрымання: 30 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Месца зняволення: Турма №4

Уладзімір Аляксандравіч Аўрамцаў — жыхар Бабруйска, затрыманы ў ноч на 30 сакавіка 2022 года. Паводле версіі следства, ён датычны да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі.
Падчас затрымання Аўрамцаў, а таксама Дзмітрый Клімаў і Яўген Мінкевіч аказалі актыўны супраціў і паспрабавалі схавацца. Сілавікі ўжылі зброю. Адзін з затрыманых паранены і знаходзіцца ў лячэбнай установе. Іншым аказана меддапамогу на месцы. "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі" піша, што пасля затрымання людзі, якія не аказвалі супраціву, былі мэтанакіравана расстраляныя ў каленныя суставы.
Пра Уладзіміра вядома, што ён вучыўся ў Бабруйскім вучылішчы алімпійскага рэзерву і ў БДАТУ. Ён займаўся барацьбой і выступаў на спаборніцтвах па грэплінгу. Уладзімір працаваў трэнерам у Бабруйскім фітнес-цэнтры "Ева".
На пачатку траўня 2022 быў пераведзены з СІЗА-5 у СТ №4.
![]()
Былы міліцыянт, спартовец і кіроўца. Што вядома пра трох бабруйчан, якіх са стралянінай затрымалі за падрыхтоўку «дыверсіі» на чыгунцы