Яўген Мінкевіч
Дата нараджэння: 28 студзеня 1994
Дата затрымання: 30 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Месца зняволення: Турма №4

Яўген Віктаравіч Мінкевіч — жыхар Бабруйска, затрыманы ў ноч на 30 сакавіка 2022 года. Паводле версіі следства, ён датычны да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі.
Падчас затрымання Мінкевіч, а таксама Дзмітрый Клімаў і Уладзімір Аўрамцаў аказалі актыўны супраціў і паспрабавалі схавацца. Сілавікі ўжылі зброю. Адзін з затрыманых паранены і знаходзіцца ў лячэбнай установе. Іншым аказана меддапамогу на месцы. "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі" піша, што пасля затрымання людзі, якія не аказвалі супраціву, былі мэтанакіравана расстраляныя ў каленныя суставы.
Пра Яўгена вядома, што ён скончыў вучэльню алімпійскага рэзерву - ён адвучыўся ў МДПУ імя Шамякіна на факультэце фізічнай культуры. Але кар'еру ў спорце Яўген не пабудаваў. Ён працаваў санітарам у бабруйскай хуткай дапамогі, а таксама таксістам ў розных сэрвісах.
На пачатку траўня 2022 быў пераведзены з СІЗА-5 у СТ №4.
![]()
Былы міліцыянт, спартовец і кіроўца. Што вядома пра трох бабруйчан, якіх са стралянінай затрымалі за падрыхтоўку «дыверсіі» на чыгунцы