Канстанцін Ступнікаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 лістапада 1995
Дата затрымання: 26 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 25 жніўня 2023
Суддзя: Зубеня Міхаіл
Канстанцін Мікалаевіч Ступнікаў — аператар-наладчык. Быў затрыманы пасля сямейнага свята, падчас якога адбыўся бытавы канфлікт і была выклікана міліцыя.
Па версіі абвінавачання, Канстанцін, знаходзячыся ў цвярозым стане, пры супрацоўніках міліцыі выказаўся ў дачыненні да Лукашэнкі ў непаважлівай форме, выкарыстаўшы лаянку. За гэта і быў затрыманы і асуджаны 20 чэрвеня 2023 г. судом Віцебскага раёна да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі).
25 жніўня 2023 г. у Віцебскім абласным судзе будзе разглядацца апеляцыйная скарга палітвязня. Суддзя Губанаў Д.
Дзе Канстанцін адбывае пакаранне цяпер — праваабаронцам невядома.
Палітвязня Канстанціна Ступнікава ў Віцебску асудзілі на два гады калоніі за абразу Лукашэнкі