Дзяніс Сакалоў

Палітвязень

Дата затрымання: 3 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
  • арт. 290-1 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці
  • арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць

Суддзя: Зянькевіч Валянціна

Месца зняволення: СІЗА КДБ

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Дыверсія ў Мачулішчах

Дзяніс Валер'евіч Сакалоў быў затрыманы у межах крымінальнай справы, якую КДБ узбудзіў па факце "спробы здзяйснення акту тэрарызму" у Мачулішчах. 

На лаве падсудных знаходзяцца Максім Лапацін, Андрэй СцяпуркаАлег Сычоў і ягоная жонка Анастасія Пілько, Дзяніс Сакалоў. Згодна з прапагандыскага фільмам АНТ, усе яны былі памагатымі па справе, але яны дакладна не ведалі, хто такі Швец і ў чым менавіта яму трэба дапамога. Так, Максім Лапацін падвёз Швеца са Століна на Лагойскую трасу, Андрэй Сцяпурка дапамог знайсці яму кватэру пад Мінскам, Алег Сычоў і Наста Пілько здалі яму тую самую кватэру. А Дзяніс Сакалоў, які выявіўся прыяцелем сына Ірыны Абельскай і меркаваным даносчыкам, як піша "Наша Ніва", быццам дапамог даставіць дрон і знайсці працу для Мікалая Швеца.

Фігурантам справы інкрымінаваныя адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса: "садзейнічанне ў экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК), "фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці" (ч. 1 арт. 290-1 КК), "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК), "удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК), "агентурная дзейнасць" (ч. 1 арт. 358 КК), "прывядзенне ў няспраўнасць транспартнага сродку" (ч. 4 арт. 309 КК), "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК), "стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні" (ч. 3 арт. 361-1 КК), "фінансаванне экстрэмісцкага фармавання" (361-2 КК), "незаконныя дзеянні датычна выбуховых рэчываў" (ч. 4 арт. 295 КК), "праходжанне навучання для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці" (арт. 290-3 КК). Справу ў закрытым рэжыме разглядае Валянціна Зянькевіч. Разгляд пачаўся 19 жніўня 2024 году ў Мінскім гарадскім судзе.

У Мінску распачаўся суд па "справе Мачулішчаў"

Справу ў закрытым рэжыме разглядае Валянціна Зянькевіч.

Дзяніс утрымліваецца ў СІЗА КДБ.


На ваенным аэрадроме ў гарадскім пасёлку Мачулішчы пад Мінскам 26 лютага 2023 года прагучалі два выбухі. Пазней стала вядома, што быў падарваны і выведзены з ладу расійскі ваенны самалёт дальняй выведкі ДРЛВ-50, які знаходзіўся на гэтым аэрадроме. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

Пасля здзяйснення дыверсіі па Беларусі прайшла хваля затрыманняў, якую сілавікі назвалі "зачысткай". Супрацоўнікі КДБ зладзілі масштабную аперацыю па выкрыццю так званых "дыверсантаў". У дамах дзясяткаў беларусаў ладзілі вобшукі, пасля чаго іх дапытвалі і затрымлівалі. Частку з іх пазней адпусцілі.

Да 25 гадоў калоніі: па "справе Мачулішчаў" агучылі прысуд 12 фігурантам

У Мінскім гарадскім судзе з 19 жніўня 2024 году ў закрытым рэжыме праходзіў працэс па гучнай справе дыверсіі ў Мачулішчах. Дванаццаці чалавекам — большасці завочна — ставілася ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК) і "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК).

Адрас для лістоў: СІЗА КДБ. 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»