Анастасія Пілько
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 27 красавіка 1981
Дата затрымання: 3 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Вынік суда: 2 гады і 3 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 3 кастрычніка 2024
Суддзя: Зянькевіч Валянціна
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Справы: Дыверсія ў Мачулішчах

Анастасія Анатолеўна Пілько — фігурантка крымінальнай справы, якую КДБ узбудзіў па факце "спробы здзяйснення акту тэрарызму" у Мачулішчах. Была затрыманы разам з мужам Алегам Сычовым. Пара мае дваіх непаўнагадовых дзяцей, якія цяпер знаходзяцца з бабуляй.
Анастасія шмат дзе працавала, але апошняе вядомае месца працы — дырэктар друкарні ТАА «Электронны агент».
"Украінскага тэрарыста" Мікалая Швеца затрымалі 4 сакавіка ў доме Алега і Насты ў садовым таварыстве "Бярозавы Гай" у вёсцы Чарцяж (Бараўлянскі сельсавет). Пілько разам з мужам сілавікі затрымалі 3 сакавіка ў гэтым самым доме. Яе абвінавацілі паводле арт. 289 (акт тэрарызму) Крымінальнага кодэксу.
Анастасія ўтрымлівалася ў СІЗА КДБ.
Судовыя разгляды пачаліся 19 жніўня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе, з тых часоў прайшло 17 пасяджэнняў. Апошняе датаванае 3 кастрычніка 2024 г. Суддзя Валянціна Зянькевіч агучыла прысуд: 2 гады і 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Анастасія выйшла на волю ў дзень агучвання прысуду па сканчэнні тэрміну.
7 лютага 2025 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
На ваенным аэрадроме ў гарадскім пасёлку Мачулішчы пад Мінскам 26 лютага 2023 года прагучалі два выбухі. Пазней стала вядома, што быў падарваны і выведзены з ладу расійскі ваенны самалёт дальняй выведкі ДРЛВ-50, які знаходзіўся на гэтым аэрадроме. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.
Пасля здзяйснення дыверсіі па Беларусі прайшла хваля затрыманняў, якую сілавікі назвалі "зачысткай". Супрацоўнікі КДБ зладзілі масштабную аперацыю па выкрыццю так званых "дыверсантаў". У дамах дзясяткаў беларусаў ладзілі вобшукі, пасля чаго іх дапытвалі і затрымлівалі. Частку з іх пазней адпусцілі.
![]()
Да 25 гадоў калоніі: па "справе Мачулішчаў" агучылі прысуд 12 фігурантам
![]()
"Украінскі дыверсант", айцішнік, супрацоўнік аблвыканкама: на дзяржТВ распавялі пра гучныя затрыманні