Андрэй Сцяпурка

Палітвязень

Дата нараджэння: 27 сакавіка 1989

Дата затрымання: 3 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Суддзя: Зянькевіч Валянціна

Месца зняволення: СІЗА-1

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Дыверсія ў Мачулішчах

Андрэй Андрэевіч Сцяпурка — фігурант крымінальнай справы, якую КДБ узбудзіў па факце "спробы здзяйснення акту тэрарызму" ў Мачулішчах. Праз яго нібыта знайшлі кватэру для меркаванага выканаўцы дыверсіі Мікалая Швеца. Затрыманы разам з братам Мікітам. Яго абвінавацілі паводле арт. 289 (акт тэрарызму) Крымінальнага кодэксу. Справу перакваліфікавалі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Мужчына скончыў радыётэхнічны каледж, а затым Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА». Працаваў інжынерам-праграмістам у паліклініцы, зборшчыкам кампутараў, аператарам ЭВМ, прадаўцом-кансультантам. Вядома, што ён захапляецца практычнай стральбой, займаўся лазертагам і іншымі відамі стралковых гульняў.

Утрымліваецца ў СІЗА КДБ.

Судовыя разгляды пачаліся 19 жніўня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе, з тых часоў прайшло 17 пасяджэнняў. Апошняе датаванае 3 кастрычніка 2024 г. Суддзя Валянціна Зянькевіч

27 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.


На ваенным аэрадроме ў гарадскім пасёлку Мачулішчы пад Мінскам 26 лютага 2023 года прагучалі два выбухі. Пазней стала вядома, што быў падарваны і выведзены з ладу расійскі ваенны самалёт дальняй выведкі ДРЛВ-50, які знаходзіўся на гэтым аэрадроме. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

Пасля здзяйснення дыверсіі па Беларусі прайшла хваля затрыманняў, якую сілавікі назвалі "зачысткай". Супрацоўнікі КДБ зладзілі масштабную аперацыю па выкрыццю так званых "дыверсантаў". У дамах дзясяткаў беларусаў ладзілі вобшукі, пасля чаго іх дапытвалі і затрымлівалі. Частку з іх пазней адпусцілі.

Да 25 гадоў калоніі: па "справе Мачулішчаў" агучылі прысуд 12 фігурантам

У Мінскім гарадскім судзе з 19 жніўня 2024 году ў закрытым рэжыме праходзіў працэс па гучнай справе дыверсіі ў Мачулішчах. Дванаццаці чалавекам — большасці завочна — ставілася ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК) і "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК).

"Украінскі дыверсант", айцішнік, супрацоўнік аблвыканкама: на дзяржТВ распавялі пра гучныя затрыманні

Пасля дыверсіі ў Мачулішчах 26 лютага па Беларусі пракацілася хваля затрыманняў, якую сілавікі называюць "зачысткай".

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»