Алег Сычоў

Палітвязень

Дата затрымання: 3 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Суддзя: Зянькевіч Валянціна

Месца зняволення: СІЗА КДБ

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Дыверсія ў Мачулішчах

Алег Сычоў — друкар, фігурант крымінальнай справы, якую КДБ узбудзіў па факце "спробы здзяйснення акту тэрарызму" у Мачулішчах. Быў затрыманы разам з жонкай Анастасіяй Пілько. Алег нарадзіўся ў Краснаярску, але ў 2000-х пераехаў ў Беларусь і ўжо атрымаў грамадзянства. Пара мае дваіх непаўнагадовых дзяцей, якія цяпер знаходзяцца з бабуляй.

"Украінскага тэрарыста" Мікалая Швеца затрымалі 4 сакавіка ў доме Алега Сычова ў садовым таварыстве "Бярозавы Гай" у вёсцы Чарцяж (Бараўлянскі сельсавет). Сычова разам з жонкай Настай Пілько сілавікі затрымалі 3 сакавіка ў гэтым самым доме. Яго абвінавацілі паводле арт. 289 (акт тэрарызму) Крымінальнага кодэксу.

Алег утрымліваецца ў СІЗА КДБ.

Судовыя разгляды пачаліся 19 жніўня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе, з тых часоў прайшло 17 пасяджэнняў. Апошняе датаванае 3 кастрычніка 2024 г. Суддзя Валянціна Зянькевіч

27 снежня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Давыдаў.


На ваенным аэрадроме ў гарадскім пасёлку Мачулішчы пад Мінскам 26 лютага 2023 года прагучалі два выбухі. Пазней стала вядома, што быў падарваны і выведзены з ладу расійскі ваенны самалёт дальняй выведкі ДРЛВ-50, які знаходзіўся на гэтым аэрадроме. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

Пасля здзяйснення дыверсіі па Беларусі прайшла хваля затрыманняў, якую сілавікі назвалі "зачысткай". Супрацоўнікі КДБ зладзілі масштабную аперацыю па выкрыццю так званых "дыверсантаў". У дамах дзясяткаў беларусаў ладзілі вобшукі, пасля чаго іх дапытвалі і затрымлівалі. Частку з іх пазней адпусцілі.

Да 25 гадоў калоніі: па "справе Мачулішчаў" агучылі прысуд 12 фігурантам

У Мінскім гарадскім судзе з 19 жніўня 2024 году ў закрытым рэжыме праходзіў працэс па гучнай справе дыверсіі ў Мачулішчах. Дванаццаці чалавекам — большасці завочна — ставілася ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "акт тэрарызму" (ч. 3 арт. 289 КК) і "здрада дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК).

"Украінскі дыверсант", айцішнік, супрацоўнік аблвыканкама: на дзяржТВ распавялі пра гучныя затрыманні

Пасля дыверсіі ў Мачулішчах 26 лютага па Беларусі пракацілася хваля затрыманняў, якую сілавікі называюць "зачысткай".

 
Адрас для лістоў: СІЗА КДБ. 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»